Лукашэнка падпісаў указ «пра перавод дзяржорганаў і арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу»
4 сакавiка 2024 у 1709560260
«Зеркало»
Лукашэнка падпісаў указ «Пра перавод дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу».
Дакумент удасканальвае парадак пераводу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з працы ва ўмовах мірнага часу на ваенны, «забяспечання іх узгодненага і эфектыўнага ўзаемадзеяння пры ўзнікненні пагроз нацыянальнай бяспецы з улікам змянення ваенна-палітычных умоваў», адзначылі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Указам акрэсленае кола дзяржаўных органаў, на якія распаўсюджваецца яго дзеянне, у тым ліку ён дапоўнены Усебеларускім народным сходам, палатамі Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйным і Вярхоўным судамі.
Прадугледжаная таксама магчымасць прысваення пры ўвядзенні ваеннага становішча кіраўнікам асобных дзяржаўных органаў і шэрагу арганізацый вайсковых званняў.
«Выданне ўказа дасць магчымасць забяспечыць сістэмнае і бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату ў перыяд нарастання ваеннай пагрозы і ў ваенны час», - паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Чытайце таксама