Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  3. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  4. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  5. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  6. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  7. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  8. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  9. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  10. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  11. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  12. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  13. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  15. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
Читать по-русски


У падмаскоўным Фразіне (РФ) загарэўся будынак навукова-даследчага інстытута «Платан». Загінула як мінімум восем чалавек, тэлеграм-каналы публікуюць відэа з чалавекам, які выскачыў з акна.

Пожар в подмосковном НИИ "Платан". Фото: телеграм-канал Андрея Воробьева
Пажар у падмаскоўным НДІ «Платан». Фота: тэлеграм-канал Андрэя Вараб’ёва

Губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб’ёў паведаміў, што пажар увечары 24 чэрвеня ахапіў некалькі паверхаў дзевяціпавярховага будынка, яму прысвоены трэці ранг складанасці. На месцы здарэння працуюць разлікі МНС і 16 брыгадаў хуткай дапамогі.

У МНС РФ ацанілі плошчу пажару ў 4500 метраў, тушыць яго адправілі два верталёты. Агонь ахапіў з 5-га па 8-ы паверх, працу пажарных ускладняюць высокая тэмпература і густы дым.

Пожар в подмосковном НИИ "Платан". Фото: телеграм-канал Андрея Воробьева
Пажар у падмаскоўным НДІ «Платан». Фота: тэлеграм-канал Андрэя Вараб’ёва

Ахвярамі пажару, паводле папярэдніх звестак, сталі восем чалавек, паведамляе ТАСС са спасылкай на аператыўныя службы.

Пры гэтым тэлеграм-канал Mash са спасылкай на свае крыніцы піша пра дзевяць загінулых. Паводле яго інфармацыі, двое вываліліся з 6-га і 7-га паверхаў, яшчэ сямёра задыхнуліся чадным газам або згарэлі.

Паводле Андрэя Вараб’ёва, ратавальнікам удалося эвакуяваць аднаго чалавека, але ў будынку могуць знаходзіцца яшчэ некалькі чалавек.

Пожар в подмосковном НИИ "Платан". Фото: телеграм-канал Андрея Воробьева
Пажар у падмаскоўным НДІ «Платан». Фота: тэлеграм-канал Андрэя Вараб’ёва

Адзін з пацярпелых — 34-гадовы мужчына — знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі, яго падключылі да ШВЛ. Двое пажарных звярнуліся па медыцынскую дапамогу праз атручанне прадуктамі гарэння, але пагрозы іх жыццю няма.

Тым часам СМІ публікуюць кадры, на якіх адзін з заблакаваных на верхніх паверхах людзей скача з акна. Іншыя выбіваюць шыбы.

Фото: телеграм-канал Baza
Людзі выбіваюць шыбы. Фота: тэлеграм-канал Baza

Папярэдне, пажар пачаўся праз газавы балон. Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Прычыненне смерці па неасцярожнасці».

У «Расэлектроніцы» заявілі, што будынак не мае дачынення да абароннай прамысловасці.

«Будынак, які гарыць, не мае дачынення да нашай арганізацыі і ў цэлым да абароннай прамысловасці. У канцы 90-х гадоў ёг перайшоў у прыватную ўласнасць», — сцвярджаюць у арганізацыі.

Аднак, паводле звестак са СПАРКа, юрыдычная асоба НДІ «Платан» размяшчалася па адрасе Заводскі праезд, дом 2, як мінімум да канца 2023 года. Пасля гэтага адрас змянілі на тэрыторыю Усходнюю Заводскую прамысловую, дом 16 — гэта суседні будынак, пішуць «Важные истории».

НДІ «Платан» займаўся вытворчасцю электронных дэталяў і радыёкампанентаў, якія выкарыстоўваюцца ў абароннай прамысловасці. Паводле звестак са СПАРКа, «Платан» заключаў некалькі кантрактаў з Мінабароны Расіі на пастаўку электронна-прамянёвых прыбораў.