З 18 красавіка ў Беларусі гранічныя рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін зменшацца на адну капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».
З 18 красавіка цана 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 2 рублі 29 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 2 рублі 39 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 61 капейку, ДП — 2 рублі 39 капеек.
Гэта сёмае змяненне цэн на аўтамабільнае паліва сёлета. Апошні раз цана на паліва змянялася 11 красавіка: дызель і бензіны патаннелі на 1 капейку.
Нагадаем, летась цана паліва змянялася 18 разоў, у 2021 годзе — 30 разоў, у 2020-м — 16, у 2019-м — 28, у 2018-м — 27.