Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  2. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  3. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  4. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  5. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  6. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  7. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  8. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  9. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  10. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
Читать по-русски


У Беларусі за ліпень вырасла афіцыйнае беспрацоўе. На пачатак жніўня непрацаўладкаваных налічвалася 5,3 тысячы, а за месяц да гэтага — 4,9 тысячы. Пра гэта паведамляе Мінпрацы. Пры гэтым афіцыйнае беспрацоўе ніжэйшае за фактычнае прыкладна ў 33 разы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Афіцыйнае беспрацоўе сёлета было на піку ў пачатку красавіка — 5,9 тысячы чалавек. Пасля гэтага яно пачало зніжацца, а пазней — то расці, то трохі падаць. За ліпень гэты паказчык вырас прыкладна на 400 чалавек (з улікам акруглення).

Пры гэтым фактычнае беспрацоўе, якое разлічваецца паводле метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы, у Беларусі прыкметна вышэйшае за афіцыйнае. Так, фактычна беспрацоўнымі ў Беларусі ў першым квартале былі 176,3 тысячы чалавек. То-бок афіцыйнае беспрацоўе меншае за фактычнае прыкладна ў 33 разы (калі ўзяць звесткі па афіцыйным на 1 жніўня).

Наймальнікам на 1 жніўня патрабавалася 127,1 тысячы работнікаў (за месяц да гэтага — 123,7 тысячы). Гэта рэкордны паказчык. З агульнай колькасці вакансій, які былі адкрытыя на пачатак гэтага месяца, больш за 8 тыс. вакансій — з прадстаўленнем жылля, паведамляе Мінпрацы. «Попыт на работнікаў па прафесіях рабочых склаў 64,5% ад агульнай колькасці вакансій», — удакладняюць у ведамстве.

Сярод прычын, з якіх беларусы не рэгіструюцца ў цэнтрах занятасці, эксперты неаднаразова называлі нізкі памер дапамогі па беспрацоўі. У Мінпрацы неаднаразова анансавалі планы па павышэнні гэтых выплат, аднак гэта дагэтуль не зроблена.

Нагадаем, на пачатак траўня гэтага года ў Мінпрацы зафіксавалі антырэкорд па вакансіях з пачатку 2010 года і рост беспрацоўя.

Чытайце таксама