Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  3. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  4. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  5. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  6. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  7. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  8. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  9. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  10. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  11. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  12. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  13. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  14. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  15. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  16. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
Читать по-русски


/

Трафік відэахостынгу YouTube у Расіі знізіўся да 20% ад нормы, сэрвіс там «дэ-факта заблакаваны», сцвярджае кіраўнік арганізацыі «Общество защиты интернета» Міхаіл Клімароў. Дырэктар беларускага правайдара hoster.by Сяргей Павалішаў расказаў Tochka.by, ці магчыма замяніць платформу ў Беларусі.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Расійскі IT-спецыяліст Міхаіл Клімароў на падставе звестак сэрвісу маніторынгу Google 23 снежня заявіў, што «YouTube дэ-факта заблакаваны ў РФ».

«Цяпер сэрвіс маніторынгу Google паказвае 8,5 пойнтаў трафіку з РФ. Да „запаволення“ гэта было 40 пойнтаў. То-бок цяпер прыкладна 20% ад нармальнага стану», — напісаў ён.

Паводле яго, гаворка ідзе пра «самае сапраўднае блакаванне» відэахостынгу на тэрыторыі Расіі.

Дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў падзяліўся меркаваннем, ці магчыма замяніць платформу ў нашай краіне і чаго чакаць беларусам, калі YouTube з нейкіх прычын перастане працаваць у нас.

«На сённяшні дзень годнай альтэрнатывы YouTube я не бачу. Больш за тое, на маю думку, у агляднай будучыні ў Беларусі нерэальна неяк паўтарыць поспех YouTube. Усё ўпіраецца ў распрацоўку: такія праекты не робяцца за месяцы, такія праекты робяцца гады, а можа, і дзесяцігоддзі», — адзначае дырэктар hoster.by.

Паводле яго, не менш важнае пытанне — папулярызацыя «беларускага аналага YouTube», бо нікому не патрэбная пляцоўка, на якую «ходзяць» некалькі дзясяткаў чалавек на дзень.

«Гэта сапраўды мусіць быць народная любоў, народная папулярнасць. Каб рэсурс меў давер, каб людзі самі хацелі туды заходзіць», — разважае Павалішаў.

Ён адзначыў, што ў Расіі сітуацыя адрозніваецца ад беларускай: там ёсць VK Відэа, RuTube, аднак у нашым выпадку альтэрнатываў YouTube няма.

«У Беларусі людзі масава карыстаюцца YouTube. Спадзяюся, і працягнуць карыстацца ў будучыні», — рэзюмуе ён.

Нагадаем, у Беларусі 12 верасня 2024 года запрацаваў свой «аналаг» YouTube. Ва ўсялякім выпадку, так сэрвіс videobel.by прэзентавалі прапагандысцкія рэсурсы.

У адрозненне ад YouTube, у videobel.by няма карыстальніцкага кантэнту, то-бок магчымасці ствараць свае каналы. Замест іх на videobel.by прадстаўленыя відэаматэрыялы галоўных прапагандысцкіх рэсурсаў — тэлеканалаў «Беларусь 1», АНТ, СТБ, «РТР-Беларусь» і «Мир», а таксама інфармагенцтва БЕЛТА і газеты «СБ. Беларусь сегодня».