Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты рассказали о главной цели Путина в Украине, для достижения которой он готов вести войну годами
  2. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  3. У беларускіх турмах прымушаюць насіць розныя біркі. Так ужо рабіла раней адна краіна — і ўладам Беларусі не спадабаецца параўнанне
  4. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  5. З усёй краіны арганізавана звозяць гледачоў на канцэрты, прыдуманыя нявесткай Лукашэнкі. Колькі за гэта плацяць падаткаплатнікі
  6. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  7. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  8. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  9. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  10. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  11. «Няважна, застаюцца працаваць ці ідуць на пенсію». Наймальнікаў папрасілі даць звесткі пра супрацоўнікаў — навошта
  12. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  13. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  14. Беларусы выкарыстоўваюць лайфхак, каб хутчэй атрымаць шэнген. Даведаліся, што за ён
  15. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  16. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  17. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
Читать по-русски


/

У Міністэрстве аховы здароўя працягваюць лічыць недахоп медыкаў «болевым пунктам». Ва ўнутранай справаздачы за 2024 год, якую з дапамогай BELPOL удалося атрымаць «Люстэрку», міністэрства называе рэальную колькасць вакансій і выхваляецца тым, як навучылася маніпуляваць лічбамі. А яшчэ пазначае спосабы вырашыць праблему, у тым ліку з дапамогай увядзення новых абмежаванняў. Расказваем.

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: Unsplash / Alexander Grey
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Unsplash / Alexander Grey

Якая сітуацыя з медыкамі цяпер

Усяго ў Беларусі па выніках 2024 года 47 717 дактароў-спецыялістаў (гэта на 0,46% больш, чым год таму), і 111 153 сярэдніх медыцынскіх работнікаў (-0,94% за год). З агульнай колькасці медыцынскіх работнікаў 11 628 (7,3%) — гэта маладыя спецыялісты.

Гэтых лічбаў ведамства не хавала, міністр аховы здароўя згадваў іх на выніковай калегіі Мінздароўя 28 лютага 2025 года.

А вось факт, які вырашылі не агучваць — гэта колькасць медработнікаў-пенсіянераў. Дактароў пенсійнага ўзросту — 18,0% (8588 дактароў-спецыялістаў), сярэдніх медыцынскіх работнікаў — 14,5% (16 084 чалавекі).

Год таму чыноўнікі дакладвалі, што прынялі спецыяльныя меры, каб павялічыць колькасць пенсіянераў, якія працуюць. Напрыклад, збіраліся вызваліць іх ад праходжання атэстацыі на пацверджанне кваліфікацыйнай катэгорыі і дазволіць фармаваць індывідуальны графік працы і адпачынкаў. У выніку за 2024 год пенсіянераў у медыцыне стала яшчэ больш: дактароў-спецыялістаў — на 8,0%, а сярэдніх медработнікаў — на 3,4%.

Колькі медыкаў не хапае

«Кадравае забяспечанне галіны аховы здароўя — адзін з „болевых пунктаў“ і патрабуе пастаяннага маніторынгу і прыняцця як аператыўных мер, так і мер, скіраваных на доўгатэрміновую перспектыву», — прызнаюць аўтары непублічнага дакумента.

Паводле звестак Мінздароўя на канец 2024 года, вакансій столькі:

  • дактары-спецыялісты — 4069 (-9,3% за год);

  • санітаркі — 2702 (+42%);

  • сярэднія медыцынскія работнікі — 3943 (-2,6%);

  • «іншы персанал» — 4069 (+18%).

Аўтары справаздачы пішуць, што лепш за ўсё забяспечаныя медыцынскімі кадрамі Брэсцкая і Гродзенская вобласці. У іх «укамплектаванасць па фізічных асобах» складае 83,2% і 91,6% адпаведна. Самы нізкі ўзровень укамплектаванасці — у Віцебскай і Мінскай абласцях, гэта 72,4% і 71,5%.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Diego Romero, pexels.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Diego Romero, pexels.com

Майстэрства схаваных вакансій

СМІ на падставе звестак агульнарэспубліканскага банка вакансій шмат разоў пісалі пра недахоп у краіне медыкаў. У выніку лічбамі на гэтай пляцоўцы пачалі маніпуляваць.

«Улады знайшлі спосаб хаваць гэтыя вакансіі. Праз гэта мы не можам арыентавацца на банк вакансій як на паказчык недахопу персаналу», — расказвала Лідзія Тарасенка, каардынатарка Фонду медыцынскай салідарнасці ByMedSol.

Цікава, што Мінздароўя растлумачыла ў гадавой справаздачы, як менавіта ўдалося «падкруціць» гэтую статыстыку. Цяпер наймальнікі могуць не паведамляць у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пра «вакантныя» няпоўныя (0,25, 0,5, 0,75) штатныя пасады, занятыя работнікамі на ўмовах большай працягласці працоўнага часу па асноўнай стаўцы. Чыноўнікі лічаць, што такім чынам «упарадкавалі падыходы да фармавання вакансій».

У выніку ў агульнарэспубліканскім банку адлюстроўваецца менш пазіцый, чым ёсць насамрэч. Да прыкладу, на момант публікацыі незакрытымі заставаліся «ўсяго» 2708 вакансій дактароў-спецыялістаў, на якія шукаюць 3636 чалавек (хоць паводле звестак таго ж Мінздароўя, на пачатак года іх было больш за чатыры тысячы).

Барацьба за супрацоўнікаў з прыватнымі медцэнтрамі

З атрыманага намі дакумента таксама вынікае, што прыватныя медцэнтры чакаюць новыя абмежаванні што да персаналу. Аўтары пішуць, што «прапрацаванае пытанне карэктавання» Закона «Пра ліцэнзаванне».

Мінздароўя анансуе два змяненні:

  • абмежаваць магчымасць працы ў прыватных арганізацыях для медыцынскіх работнікаў, якія маюць другую кваліфікацыйную катэгорыю;

  • зрабіць больш жорсткімі патрабаванні да стажу працы: сем гадоў у дзяржаўнай арганізацыі, тры з якіх непасрэдна папярэднічаюць дню падачы заявы пра выдачу ліцэнзіі.

«Прыняцце гэтай нормы можа перашкаджаць адтоку [з дзяржарганізацый] парадку 1200 дактароў-спецыялістаў і 22 700 сярэдніх медработнікаў, якія маюць на сёння другую кваліфікацыйную катэгорыю», — падлічылі аўтары дакумента.

Паводле плана, падрыхтаваць законапраект збіраюцца ў кастрычніку 2025 года, а ўнесці ў парламент — у сакавіку 2026-га.

Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Як утрымліваюць маладых спецыялістаў

Чыноўнікі імкнуцца вырашыць праблему і з дапамогай маладых спецыялістаў, у прыватнасці, сочаць за тым, каб дактары, якія прыехалі па размеркаванні, пасля адпрацоўкі не з’язджалі, а працягвалі працаваць тамсама. Кіраўнік Мінздароўя публічна агучваў, што «ўзровень замацоўвальнасці» па краіне ў 2024 годзе склаў 78,4% па дактарах-спецыялістах і 79,9% — па сярэдніх медыцынскіх работніках (гэта больш за запланаванае).

У закрытай справаздачы пералічаныя меры, якія для гэтага прымаюць:

  • становіцца больш бюджэтных і менш платных месцаў у медыцынскіх універсітэтах: у 2025 годзе плануюць дадаць яшчэ 424 бюджэтныя месцы і скараціць 420 платных;

  • расце доля мэтавага набору ў медВНУ: у 2024 годзе яна дасягнула 70%, а ў 2025-м гэты паказчык хочуць павялічыць да 80%;

  • пераразмеркавацца вельмі складана: «нарматыўна ўрэгуляваныя пытанні ўзмацнення жорсткасці падыходаў да замацавання маладых спецыялістаў па месцы адпрацоўкі», пішуць аўтары дакумента. У 2024 годзе 40 маладым спецыялістам ведамства забараніла змяняць месца размеркавання, нават нягледзячы на згоду ВНУ.

Яшчэ мясцовыя ўлады дапамагаюць знайсці жыллё маладым спецыялістам і работнікам, якія заключылі кантракт на 5 гадоў. «Паводле аператыўных звестак, у 2024 годзе медыцынскім работнікам выдзеленыя 462 арэндныя кватэры, 1130 пакояў і 608 месцаў у інтэрнаце», — пішуць аўтары дакумента.

Таксама маладым спецыялістам дазволілі займаць сумежныя пасады пасля павышэння кваліфікацыі па скарочаных праграмах.

Чытайце таксама